ТА́ЙНАЕ ГАЛАСАВА́ННЕ,

від галасавання на выбарах і рэферэндуме, пры якім выключаны кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў. Свабода волевыяўлення пры Т.г. дасягаецца праз галасаванне бюлетэнямі, шарамі або спец. машынамі для галасавання. Найб. пашырана Т.г. бюлетэнямі, якія змяшчаюць розныя варыянты вынесенага на галасаванне рашэння. Бюлетэнь запаўняецца выбаршчыкам у асобым пакоі або кабіне і апускаецца ў выбарчую скрынку (урну) у складзеным выглядзе або ў спец. канверце.

т. 15, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)